паставіла на круглай днушцы патэльню, поўную скварак і печаных яек. Дамашэвіч.
ДРАНІК, -а, м. Оладья или блин из тёртого картофеля. Трапіш да кабеціны рахманай — паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клецкі, нават пірагі. Панчанка. Думаючы, што нядрэнна было б, каб запрасілі пакаштаваць дранікаў, якія плавалі ў масле, ён [Чачык] адразу загаварыў, падсоўваючыся бліжэй і бліжэй да стала. Пташнікаў. Дранікі 6ез мукі, і калі іх жуеш, усё адно бы жуеш гуму. Сачанка.
ДРАНКУЛЯ, -і, ж. Крупная охотничья дробь. Набіты сямю дранкулямі рэвальвер кольт — пры боку. Гартны. Ў стрэлъбы свае забіваюць дранкулі, каб звера глушыць. Куляшоў. На мядзведзя ісці можна. Сам загнаў дранкулю. Грамовіч.
ДРАТАВАНКА, -і, ж., разм. Кнут, свитый из верёвочек. Часам ты махнеш маланкай, як падпасак дратаванкай. Крапіва. Лукаш закруціў над канём дратаванкаю... Гартны. Ды вас абодвух трэ было разлажыць на ўслончыку і адшалёстаць дратаванкай, каб дзесятаму заказалі. С.Александровіч. І ўзмахнуў [Пан] дратаванкаю — кароценькая такая пуга, несамавітая, яна рассекла цела, і пад адзежынай, на штанах адразу ж паказалася кроў. Сіпакоў.
ДРАЦІНА, -ы, ж., разм. Кусок проволоки; отдельная нить проволоки. Сад быў абгароджаны стаячым плотам з кароткіх аполкаў, па якіх зверху цягнуліся, адна над другой, дзве калючыя драціны. Чорны. Над сталом вісіць на драціне закураная лямпа. Танк. Драціны спраўна перакусваюцца ножніцамі і адна за адной падаюць у снег. Брыль
12 👁