звычаяў і эагадаў аддаць Алеся на дзядзькаванне да Кагутоў. Караткевіч. ДЗЯДЫ*, -оў, адз. няма. Древний обряд поминания умерших; день этого поминания. Каб успакоіць бацькаву душу, чатыры разы на год спраўлялі «дзяды», на радаўніцу насілі стравы на бацькаву магілу, каб было яму што пад'есці. Багдановіч. Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе Сцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на Дзяды, але хацеў, каб работы 6ыло, як у нядзелю. Ядвігін Ш.[Скіба:] — Ну як, таварыш Бадыль, накармілі вас? [Дзед Бадыль:] — Дзякую. Наеўся, як на дзяды. Крапіва. ДЗЯЦЮК*, дзецюка, м., разм. Молодой парень... А ўжо яго старэйшы ўнук, яшчэ і не дзяцюк, а толькі ладны хлопчык, што ні ў вошта, аднак, ставіць лапці перад ботамі, ужо ён не можа ўцерпець — і перабівае ціхую стройную плынь казання і слухання. Гарэцкі. Перад Аркадзікам памерла жонка, а перад ёю — старэйшы сын, Міхаль, таксама ўжо дарослым дзецюком. Брыль. Адвеку ў нас добрыя людзі сваталі дзецюкам адпаведных да іх густу і, галоўаае, стану дзяўчат. Геніюш. ДНІЦЬ, незак. Вставлять дно. То ён [Міхал Сцяпура] часаў бервяно, то дніў кадушку, то рабіў колы, то правіў загарадзь. Чорны. ДНУШКА, -і, ж. Разделочная доска. Дастаючы ў печы гаршчок, накрыты днушкаю, ён [Цівунчык] ветліва звярнуўся да Ваці... Чорны. Зіна... 6ярэ цёплыя кавалкі мяса з вялізнай сіняй міскі,.. шлёпае іх на днушку і скоранька рэжа. Кудравец. Урэшце гаспадыня прынясла і паставіла на стол гліняную місу, поўную разварыстай картоплі, ад якой ішла густая пара, потым
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падecцi
10 👁