Мы, вясковыя хлапчукі, прыходзілі сюды з торбамі ці кошыкамі, залазілі на гэтыя грушы, трэслі з усей сілы галіны, з радасцю слухаючы, як густа покаюць на дол спелыя дзічкі. Марціновіч.
ДЗІЧЫХА, -і, ж. Самка дикого кабана. Дзік ходзіць здзічыхай, за ім — табун воўчы. Купала.
ДЗЮБАТЫ і ДЗЮБАСТЫ, -ая, -ае. С большим клювом; похожий на клюв....Ядловец быў повен чорных ягад, дзюбастая птушка кінулася ў куст... Чорны. Адзін спазніўся той парой дзюбаты дзяцел. Танк. Тут трэба бусла вінаваціць, відаць: дзіця ён не хоча Марылі прыдбаць, бусла, што з бусліхай, дзюбатай красуняй, жыў здаўна ў вялікай 6услянцы над пуняй. Зарыцкі.
ДЗЯДЗІНА, -ы, ж. Жена дяди....Тое лепшае чалавецкабеларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ тойгэты), тое выкараняла доўгі час школа, Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак... Карпюк.
ДЗЯДЗІНЕЦ*, -нца, м. Огороженный двор вокруг какоголибо строения. Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном, ён увайшоў у хату. Бядуля. Чалядня стаяла ў самым канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчьны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. Пташнікаў.
ДЗЯДЗЬКАВАННЕ, -я, н. Старый обычай белорусских панов отдавать своих сыновей на воспитание в крестьянские семьи. Стары Вежа прытрымліваўся старых
Дадатковыя словы
cямя
15 👁