ДЗЕРАВЯШКІ*, -ак, адз. няма. Обувь, выдололенная из куска дерева, или на деревянной подошве. Яна [Эльзі] праляскала некалькі крокаў па непадмеценым бруку маленькімі спрытнымі дзеравяшкамі і, усміхнуўшыся Алесю, павіталася... Брыль. Лагерную паласатую адзежыну яна [дзяўчынка] недзе абмяняла на старэнькую спаднічку і кофтачку з латанымі рукавамі. Асталіся толькі дзеравяшкі. Каб не спадалі з нагі, яна іх падвязала вяровачкай. Хомчанка. Падумалася, што хутка ўжо зіма, золка стане нагам і трэ6а будзе ці збіваць дзеравяшкі, якія расшчапіліся вясною, ці рабіць новыя драўляныя падэшвы і прыбіваць да іх верх ад якіх старых чаравікаў. Сіпакоў. ДЗІРВАН*, -у, м. Непаханая земля, густо поросшая травой. Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Колас. Белая вопратка дзірваноў, на фоне якой сям-там, у лагчынах, хаваюцца жывыя сакавітыя плямы паплавоў. Брыль. Калі дзед, ускінуўшы на воз плуг і барану, выбіраецца араць поле ці ўздзіраць дзірван пад лроса, Рудзька бяжыць услед за возам. Навуменка. ДЗІРВАНЕЦЬ, незак. Порастать травой. Ён усё часцей і часцей прыходзіў пад дзічку, глядзеў, як больш і больш пад ёю дзірванее зямля. Чорны. А абшары гэтыя.паміж лесу — цесна добрай бабе сесці — самі выжывалі адзінокага чалавека, кустоўем з усіх бакоў абрасталі, дзірванелі. Лобан. ДЗІЧКА*, -і, ж. Плод дикого дерева (яблони, груши и т.д.). Сівы дзед мой, пан з сям'і мужыцкай, гэтак дзіўна ўнучку гадаваў, сыпаў шчодра ў прыполік дзічкі, залатоўку на сшыткі даваў. Геніюш. — Вось занясіце ў хату, няхай адыдуць, — сказаў дзядзька і высыпаў дзічкі ў прыпол Косціку. С.Александровіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cямi, выдoлблeнная
13 👁