ДАШЧАНІК, -а, м., разм. Строение, сбитое из досок. Дашчаніку стаяцъ сярод муроў, — хай будаўніцтва летапісам будзе з аўтографамі рупных муляроў, падсобнікоў вясны на Нафтабудзе. Барадулін. Толькі ля дашчаніка, прыхінуўшыся плячом да вуглавой дошкі, [Канапелька] задыханым і стомленым голасам папрасіў: «Вінтоўку ў мяне з пляча здымі...» Савіцкі. Я ўжо і кватэру напытваў, недалёка ад санаторыя. Катушок у дашчаніку, як ложак усунуць... Місько.
ДЗЕДАВАЦЬ, незак. Участвовать в обряде поминания покойников. А памятаеш, у тых, бывала, што за стол дзедаваць сядуць, сабе кожнаму сем'яніну ветла моргае лямпа, й спакойны ўсе, што варушкая гаспадыня поўную — ды ці адну! — паставіць міску на стол. Калюга.
ДЗЕДЗІЧ і ДЗЕДЗІЦ, -а, м. Наследник дедовского имения, поместья, двора; владелец имения, полученного в наследство от предков. А ён, магнат насупроць мяне, дзедзіч, старога каптана пашкадаваў мне, брату роднаму, каб яму бог здароўя пашкадаваў. Чорны. Дзедзічы няўдзячнай самай спадчыны і ўдзельнікі вось гэтых дзён, — мы эпоху хараством адзначылі, мы адзначылі эпоху хараством. Дубоўка. Бо што і як адкажаш на справядліва суровае, нават бязлітаснае пытанне: чаму ты зазнаўся, таварыш, і ходзіш па нашым свеце, як колішні дзедзіц... Брыль.
ДЗЕЙКАЦЬ, незак., абл. Разносить молву, пускать слухи. — Ат, можа і няпраўда гэта зусім. Мала што дзейкаюць людзі. Зарэцкі....Бабкі, дрэмлючы на лавах, перахрысцяцца і зноў ціха дзейкаюць... Лужанін. Дзейкалі, што недзе — ні то па лясох, ні то па вёсках ходзяць нейкія сацыялісты. Калюга
Дадатковыя словы
ceмянiнy
13 👁