давеку матроскай не чуць цішыні. Зарыцкі. Шматгалосая размова званоў нараджала ў душы кмязя дзіўнае пачуццё, у якім спакойная вера, што гэты крывіцкі горад будзе стаяць пад Дзвіною давеку, спляталася з адчуваннем незвычайнай дужасці... Арлоў. Маленькі сабачка давеку шчаня. Прыказка.
ДАКОСКІ, -ак, адз. няма. Окончание косьбы. Хай Нача серабрыцца між імшарын, злы лістабой не правіць,хай дакоскі... Зуёнак.
ДАКУПІЦЦА, зак. Купить чтолибо с трудом. Мог бы і гаршка аплесці — цяпер жа новага мо не дакупішся — і іншае што мог бы зрабіць. Лобан. Гутарку мужчыны пачыналі здалёк: то пра вясну, што, глядзі ты, змянілася зімою, то пра цэны на парасят, што астатнім часам падаражэлі — не дакупіцца... Адамчык.
ДАПЫТНІК, -а, м. Человек, проводящий допрос. Глянуўшы на старога, ён [Сурвільчык] выйшаў, іна яго месtца ўвайшоў другі дапытнік. Чорны.
ДАРЭКТАР, -а, м., уст. Домашний учитель. І кончыў [бацька] тым: лепш к сабе ў хату — не трэба й кланяцца Яхіму — наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы Яську Базылёва. Колас. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх... Гартны. Вучоба ў «дарэктара» не пакінула прыкметнага следу ў яго жыцці. Хведаровіч.
ДАСПЯЛІЦЬ, зак. Довести до зрелости. А во глядзі: у вусіках яно [сонца] іскрыцца, даспеліць зярняткі ў коласе, а ён дасць нам мукі на бліны. Бялевіч. Зямля даспяліла ранеты і мёд, садамі і мёдам запахлі нябёсы. Пысін
10 👁