нібы жыгалам прапякло наскрозъ. Крапіва. Суседавага Архіпа дзед вучыў круціць з гонкай хваінкі дудкі, прапякаць шэсць ці восем дзірачак, вычыняць і выхарошваць дзюбку, ці носік, у дудцы: праразаць, а тады жыгалам папраўляць галаснік... Янкоўскі.
ЖЫГУЧКА, -і, ж., разм. Жгучая крапива. Кладзе тата нас па чарзе на лаву. Набірае ў дзве рукі цэлы вехаць жыгучкі і пачынае ад галавы да пятак націраць ёю. Дубоўка. Знікаюць у пад'ездзе зялёная крапіўка, вясёлая жыгучка з сівою лебядой. Барадулін.
ЖЫТНЩА*, -ы, ж., разм. Ржаная солома. Арудуючы здаравеннымі трохраговымі віламі, Волька па-мужчынску падхоплівала імі жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч.
ЗЗАБАЖЫЦЦА, зак., разм. Начать божиться. — А не наравісты [конь]? — пытаюся я. — Псс!.. — запсыкаў цыган, вылупіўшы на мяне свае хітрыя вочы. — Ён і не ведае, што гэта за нораў, каб я так жыў, — забажыўся цыган... Якімовіч.
ЗАБАРСАЦЬ, зак. Протянуть обору в петлю лаптя. Яна [Сцепаніда] хутка сабралася, надзела трохі навейшую шарсцяную спадніцу, завязала падніз свяжэйшую, 6елую ў крапінку, хусцінку, спрытней забарсала на нагах чуні. Быкаў.
ЗАБАРСНІ, адз.
ЗАБАРСНЯ, -і, ж. і ЗАБАРСЕНЬ, -сня, м. Верёвочные петли, в которые протягивается обора для крепления лаптя на ноге. Ужо лісце пад нагамі аж па забарсні шуміць. Броўка. Уставіўшы нагу ў лапаць, спачатку зацягнуў забарсень на пятцы, замацаваў зашмарг спераду, затым стаў
Дадатковыя словы
падeздзe
17 👁