Старонка 54
◀ / 207 ▶
…Мы, вясковыя хлапчукі, прыходзілі сюды з торбамі ці кошыкамі, залазілі на гэтыя грушы, трэслі з усей сілы галіны, з радасцю слухаючы, як густа покаюць на дол спелыя дзічкі. Марціновіч. ДЗІЧЫХА, -і, ж. Самка дикого кабана. Дзік ходзіць здзічыхай, за ім — табун воўчы. Купала. ДЗЮБАТЫ і ДЗЮБАСТЫ, -ая, -ае. С большим клювом; похожий на клюв. …Ядловец быў повен чорных ягад, дзюбастая птушка кінулася ў куст… Чорны. Адзін спазніўся той парой дзюбаты дзяцел. Танк. Тут трэба бусла вінаваціць, відаць: дзіця ён не хоча Марылі прыдбаць, бусла, што з буслігай, дзюбатай красуняй, жыў здаўна ў вялікай буслянцы над пуняй. Зарыцкі. ДЗЯДЗІНА, -ы, ж. Жена дяди. …Тое лепшае чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сям'я (не ўся сям'я наша, а мама, дзядзіна, цётка, дзед, дзядзька і яшчэ тойгэты), тое выкараняла доўгі час школа, Гарэцкі. Няхай жаль мне душы не кране, дзядзіна, падтрымай мяне. Геніюш. Назаўтра дзядзіна ўстала раніцой, выйшла на падворак… Карпюк. ДЗЯДЗІНЕЦ*, -нца, м. Огороженный двор вокруг какого-либо строения. Прайшоўшы праз невялічкі, абгароджаны дзядзінец, абросшы густа крапівою і палыном, ён увайшоў у хату. Бядуля. Чалядня стаяла ў самым канцы дзядзінца, побач са стайнямі і аборамі. Якімовіч. Крычаць і смяюцца мужчыны, калёсы нахіляюцца, і Алёша падае ў траву на дзядзінец. Пташнікаў. ДЗЯДЗЬКАВАННЕ, -я, н. Старый обычай белорусских панов отдавать своих сыновей на воспитание в крестьянские семьи. Стары Вежа прытрымліваўся старых
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 207 ▶