Старонка 50
◀ / 207 ▶
тады адно жыта на хлеб ды другі хлеб — бульбу. Ячмень на груцу ды авёс — коням на пажыву. Сабаленка. ГРЫБОВІШЧА, -а, н., разм. Место в лесу, где грибы вырастают целыми семьями. Падымаючы па адным, па два баравікі і паглядаючы на сонца, каб пе зблудзіць, яны хадзілі з аднае баравіны на другую, пакуль Лёвачка не ўзбіўся на грыбовішча. Лобан. Травою, драбналессем і хмызам пазарасталі і тыя грыбовішчы, дзе браў я з бацькам баравікі. Сачанка. І як грыбовішчы, трэба будзе абавязкова ведаць месцы, дзе яны растуць, тыя кветкі-прабіснегі. Сіпакоў. ГУМОВІКІ, -аў, адз. няма., абл. Резиновые сапоги. Пасля ён [Аверка] цюпаў гумовікамі па гразі, адыходзячыся ад Сцяпана задам. Пташнікаў. Памагаем растоптваць па ўсёй рэспубліцы радыяцыю. Ботамі і чаравікамі, лапцямі і красоўкамі, гумовікамі і адзідасаўкамі, сандалетамі, а то і босымі нагамі растоптваем. Сіпакоў. Мая Маруся — прыгорбленая, у гумовіках на босую нагу, у куфайцы. Далідовіч. ГУПАЦЬ, незак., разм. Глухо стукать. Аднае ночы ў мястэчку нешта гарэла, а па нашай вуліцы ехалі конна партызаны — коні цяжка гупалі капытамі па зямлі. Адамчык. Я ляжаў тады, помню, на каленях у маці, глядзеў па неба, чуў, як гучна гупае капытамі па торнай дарозе, цвёрдай, як ток, конь. Сачанка. Коні... гупалі па мёрзлай зямлі капытамі, брылі выпражаныя. М.Капыловіч. Д ДАВЕКУ, прысл. До глубокой старости, до конца дней своих. Плыць бы нам, маракам, плыць праз ночы і дні, каб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 207 ▶