ляжаў, калі паску пасвячалі, узяў грамніцу і праскурку жалобную-памінальную і на дыбачках за парог пайшоў. Гарэцкі. Гараць грамніцы ноч усю да дня, капае брат сястры азглелы дол. Пушча. Люблю я ўсе агні:... і той, што кніг радкі мне асвятляў зарніцай, і нават той, які зацепліцца грамніцай, Танк. ГРАЦКОЎЕ, -я, н., абл. Гречишная солома. У другой загародцы была яшчэ меншая горка — з ячнай і жытняй саломы ды з грацкоўя. Далідовіч. ГРАЧАНІК, -а, м. Блин из гречневой муки. А мой полудзень пад вязам — 6аль устроім, як паны! Там з суніцамі збаночак, сыру смачнага кусочак і грачанікі-бліны. Колас. Ай, які спакуслівы пах ад гэтых грачанікаў. Якімовіч. ГРУДЗІНА*, -ы, ж. Часть одежды, прикрывающая грудь. Часова, але ў нашым павеце забаронена насіць белыя кашулі з вышыванай грудзінай і бела-чырвона-белыя курткі. Адамчык. ...Абодва накінулі паверх батыставых сарочак з карушавай грудзінай і вузкіх нагавіц да кален яшчэ і шырокае мясцовае адзенне... Караткевіч. У вузкім, прадаўгаватым, пафарбаваным у зялёны колер пакоі — акно, шафа з папкамі, стол, а за ім — русявы маладжавы афіцэр у паношанай форме, з ордэнамі і медалямі на грудзіне. Далідовіч. ГРУЦА, -ы, ж. абл. Перловая или ячневая крупа; каша из такой крупы. Яна [Хрысця] ужо заслала новенькім у каробачку абрусам. шапаткое на стале сена, паставіла нават кіселъ і груцу — густы крупнік з салодкаю вадою. Адамчык. Вы прыйдзеце ў цяплынь начную хаты і сядзеце у покуце на лаву, драўляную намацаеце лыжку і саганок, закураны у печы, і есці будзеце са смакам груцу, пакінутую на стале для вас... Сіпакоў. Цанілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адамчык....абoдва
11 👁