единицы. Была і ў гміне, і ў павеце, у розных следчых і паноў і абхадзіла на ўзві-вецер нямала панскіх устаноў. Колас. Быў такі загад з гміны: бяліць платы, хаты і каміны. Адамчык. Пазіраем то на гміну, то на войтаву хату, яна побач у садку стаяла. Янкоўскі.
ГОНЦІНА, -ы, ж., разм. Одна дощечка гонта. Змайстраваў [Янка] сабе скрыпку з гонціны, начапіў валасяныя струны. Брыль. Клопат у яго [Міколы] быў адзін: назіраць за чырвонай камяніцай насупраць. Глядзець у шчылінку паміж гонцінамі і не спускацъ вачэй. Лужанін.
ГОРШАЦЬ, незак., безас. Становиться хуже. 3 кожным днём на свеце ўсё горшала, вайна ўчэпістай лапаю падбіралася ўсё бліжэй, а цяпер дык і зусім улезла ў хату, на самы покуць, пад абразы. Быкаў. Калі ж сыну горшала, дык часам нібы супраць волі зноў [Багдан] пачынаў адчуваць горкую крыўду і злосць да жывёліны. Кулакоўскі.
ГРАБАРСТВА, -а, н. Занятие или промысел землекопа. Ён [Сямага] зноў узяўся за цяслярства, за сталярства, за грабарства. Чорны.
ГРАБІЛЬНА, -а, н. Черенок грабель. Да зямлі асабліва не цягнуўся, бо на грудзі быў слабы, як казаў ён, і рукі на грабільне дрыжэлі. Лынькоў. Дзед паказаў мне маю дзялянку, высек для пачатку некалькі — таўшчынёй з грабільна — прутоў, паказаў, дзе і як складацъ мае дровы. Васілевіч. Жыгар перасіліў сябе, устаў з каменя і павольна пайшоў, спачатку абапіраючыся на грабільна. Жук.
ГРАМНІЦА, -ы, ж. Освящённая на Сретение церковная свечка. Узяў [Янка] нож-складанчык асвячоны, што ў лубцы
14 👁