ГЛЭМАЦЬ, незак., разм. Хватать зубами, губами. Конь Сомікаў стаяў доўга, глэмаў снег, пераступаў з нагі на нагу... Крапіва. ГЛЮГА, -і, ж., разм. Клюв хищной птицы. Да нас падлятаюць [птушкі], распускаюць кіпцюры, разяўляюцъ глюгі, — здаецца, раздзерці і глынуць нас хочуць. Купала. Пытаецца [чалавек] невядома ў каго, нібы крумкач крумкае з высокай яліны. Можа, ён пытаецца ў маленькай жанчыны, якая крочыць з ім побач, пад якой звесіў нос — доўгую глюгу? Карамазаў. ГЛЮГАСТЫ, -ая, -ае. С большим клювом (о хищной птице); похожий на клюв хищной птицы. Апошняя ў гразь паляцела пячаць, дзе свастыку ў лапах сваіх кіпцюрастых арол заціскае імперскі, глюгасты. Зарыцкі. Чорная, густая, без сівізны барада адцяняла чырвань на шчоках, нос быў глюгасты, вусны поўныя і чырвоныя. Гігевіч. ГЛЯК, -а, м. Глиняный горшок с выпуклыми боками и коротким узким горлом. Мёд, ваш, відаць, ох, старэнькі? Гляк, бач, ад моху сівенькі... Буйло. Немцы ўжо выцягнулі вядро і плёскалі з яго ў нейкі зялёны гляк, стрымана перагаворваючыся між сабой. Быкаў. Жоўтым бокам ільсніцца піва добранькі гляк. Стральцоў. ГМАХ, -у, м. Большое высотное здание. Усё часцей з'яўляліся прыгожыя гмахі з заводскімі комінамі. Броўка. Над ракой — сосны, горы і горад, а ў горадзе — гмах пад самыя зоры. Таўлай. На даляглядзе, паміж вясковых сядзіб, узвышаюцца гмахі заводаў. В.Вольскі. ГМІНА, -ы, ж. Административн-территориальная единица в Польше; административный центр такой
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўлялicя
12 👁