Караткевіч. Бывала, залезуцъ панскія свінні ў гразь па вушы, за імі ўслед пастушок, выграбяцца на сухое — ногі па калені ў глеі. Карамазаў.
ГЛУМ, -у, м., разм. Напрасная трата, порча. Пад восень паны з лесавых урочышчаў пачалі скардзіцца на часты глум лесу мужыкамі. Мурашка. — Галаву зніму! — Знімі сабе, — адрэзаў Тоня, даведзены да роспачы хворымі вачыма, Бірылам і нязвыклай справай глуму чужога ўраджаю. Чорны. Ледзь прыпаўзе чалавек з поля, памыецца, павячэрае і рады, што столькі зрабіў, што ні каліва не пайшло ў, глум. Грахоўскі.
ГЛУШЭЦЬ, незак. Становиться более глухим. Ноч цішэла і глушэла і цяжэй налягала на зямлю. Колас. Чым далей падаваўся я ў гэты лес, тым. усё болей глушэла. Колас. Гул глушэў, аддаляўся. Арабей. Мясціна проста на вачах глушэла. Ягоўдзік.
ГЛЫБЕЦЬ, незак. Становиться более глубоким. Ямачкі на шчочках глыбеюць: ружовыя ямачкі, у якіх не раз тапіўся пан Вашамірскі. Бядуля. Паходня быў у чорным пінжаку, высокі каўнер шэрага шарсцянога світара шчыльна аблягаў шыю; пры гаворцы, калі ён ссоўваў густыя бровы, глыбела складка на лбе, яна ніяк не пасавала да маладога, чыстага твару. Хадкевіч. Глыбелі раны спаленай зямлі. Прыходзька.
ГЛЫЖ, -а, м. абл. Ком засохшей или замёрзшей земли. Як яго [чалавека] хутчэй прынізіць, кожны знойдзе ў сваім гусце — і адзін ударыць глыжам, камянём другі запусціць. Броўка. Зубкоў ад тых слоў яшчэ больш зацяўся, а Клімчанка шпурнуў у роў глыж. Быкаў. [Рэната] зрабіла некалькі крокаў і спынілася зноў, агледзеўшы сярод гліністых глыжоў, засыпаных попельным сіпаком, дужа знаёмы жоўты туфлік. Савіцкі
14 👁