развалах на гарохавінні ляжыць ва ўсёй сваёй дванаццаціпудовай красе ружовая ад холаду, перацягнутая двума пастронкамі адстаўная свінаматка. Брыль. У яго [Юркі] было поўнае падпашша намалочанага гарохавіння, Пташнікаў. Але біч не дае моцнага груку, пасад толъкі што пасаджан, і біч толькі шастае, падаючы на сухія натапытаныя гарашыны. Крапіва. Вьшосім на двор і праветрываем старыя гарашыны з ложкаў. Васілевіч. ГАРБАРНЯ, -і, ж. Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи. Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы ХІХ і пачатку ХХ стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэранъ спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна [князёўна] вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Урале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў. ГАРБУЗІК*, -а, м. Семечко тыквы. На шапцы «ожэл бялы», блішчаць гузікі — чыноўнік зноў на скверы лушчыць гарбузікі. Чарот. Яны [цёткі] хавалі яму, Ясю, выспеленыя і падсмажаныя гарбузікі. Янкоўскі....У тых мяшэчках, або рукаўчыках, як яна звала, маці хавала на гасцінец дзецям гарбузікі, семечкі, арэхі, высушаныя макаўкі... Марціновіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁