ГАРБУЗНІК, -у, м. Тыквенная ботва. Булъбоўнік, агурэчнік, гарбузнік як бы прывядаюць, сланечнік апускае галаву. Навуменка....Разорай, цераз агарод, па росным яшчэ гарбузніку, па мокрым буль6оўніку вяду сваю басаногую каманду ў алешнік. Васілевіч. Маладуха выцягнула з-пад Мацвеевых ног начоўкі, адбегла з імі пад плот і шуганула ваду цераз частакол на гарбузнік. Лобан. ГАРТОЎНЫ, -ая, -ае. Крепкой закалки. Трэба іх [горны] напаліць дачырвона, каб вораг не мог іх таптаць больш нагамі, каб, ударыўшы словам гартоўным, адказваў полымем каменъ. Танк....І хочацца грудзьмі зваліцца й плакаць доле, на вецер там пусціць, развеяць смутак свой, развеяць успамін, як блукаў той тут колісь, што прозвішчам сваім гартоўным скрозь звінеў... Коршак. ГАРУСОЎКА, -і, ж., разм. Гарусный платок. Гаспадыня і тут нават не павяла брывом — паслухмяна пакінула на галаву вялікую гарусоўку... і выкацілася з хаты. Чыгрынаў. Люба ўсхліпнула, прыкрыўшы рот гарусоўкай. Даніленка. ГАСЦІНЕЦ*, -нца, м. Широкая людная дорога, обсаженная деревьями. Звінела песня і злівалась з музыкаю птушак, бярозавыя на гасцінцы плакалі прысады. Купала. Усё навакольнае раскрываецца мне... То поле абапал гасцінца, то старыя, карэлыя бярозы і шырокацяністыя клёны прысадаў... Брыль. І толькі пылок жаўтаваты клубіцца далёка, — дзе неба сыйшлося з гасцінцам. Зарыцкі. ГАСЦЯВАННЕ, -я, н. Пребывание в гостях. Гасцяванне ў капыльскае цёткі Галавачыхі было няўсмак, хоць яна гасцінна і ласкава хацела як найлепш прыняць і дагадзіць. Лужанін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁