сабралася бяседа, але яшчэ, мусіць, не пілі, хоць усе ўжо былі вясёлыя... Адамчык. У марозным паветры ўжо выяўна чуюцца чалавечыя крыкі і конскае гігатанне. Галас хутка набліжаецца... Арлоў.
ГАЛЕЦЬ*, незак. Становиться голым; выглядеть пустым, голым. Подступ яе [восені] радаваў добрым надвор'ем: палі дружна галелі, зелянелі адно палосы з картопляю. Мележ.
ГАМАРНЯ і ГАМЭРНЯ, -і, ж., разм. 1. Многоголосый крик, бестолковый говор, разговор. Але яго [Нічыпара] словы ледзьве можна 6ыло распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот. Гамарня, носяцъ на каромыслах цэбры з яб лыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць — на пахмелле. Караткевіч. Дзед Фэлька прывык жыць адзін і злосна пазіраў на сынаву шумлівую гамэрню, а калі сына і нявесткі не было дома, ганяў дзяцей з кута ў кут... Тычына. 2. Огромное неуютное помещение. Некалькі сотак чалавек... выглядала на добрую грамаду людзей, але тут — у гэтай велізарнай і пустой гамэрні — мы самі сабе выдаліся саўсім маленькай жменькай. Ядвігін Ш.
ГАНОК, -нка, м. Небольшой плот. Каб цераз парогі правесці ганкі, каля Екабпілса мы кормшчыкаў бралі. Зарыцкі. Вяжуць сасну у ганкі плытагоны. Астрэйка. Гнаць мне ганкі па віціну. Барадулін.
ГАРАХАВІННЕ, -я, н., ГАРОХАВІННЕ, я, н. і ГАРАШЫНЫ, -шын, адз. няма. Гороховая солома. На грукат хатніх дзвярэй на палку зашамацела перацертым гарахавіннем старая Мондрыха. Адамчык. Кастусю ж чамусъці прыйшло ў галаву ратаваць гарахавінне, пасланае ў ложку. С.Александровіч. У
Дадатковыя словы
надвoрeм
15 👁