ВЯСЕЛЬНІК, -а, м., разм. Участник свадебного обряда. Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даведаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. І гэта мужчыны-вясельнікі проста ехалі да ракі. Брыль. У шьнок раз за разам забягалі то адзін, то другі з учарашніх вясельнікаў і, разводзячы рукамі, як бы іх хто пытаўся, заяўлялі: «Няма Прузыны...» Ядвігін Ш.
ВЯТРЫСКА, -і, м. Резкий, холодный, колючий ветер. Шчасця міг кароткі не меркне ў снах ружовакрылых дзівам, калі на захад гоніць хмар чародкі вятрыска... Звонак. Нізавыя парывы вятрыскі раскалыхалі вялікія, у рост чалавека, хвалі. Караткевіч. Стала не відна белага свету, выў і скавытаў вятрыска, імкліва падаў снег. Чарнышэвіч.
ГГАЛА, -а, н., разм. Голое место, чистое пространство. І нашы вандроўнікі выбіліся на гала ўсё ў карчах. Мурашка. Лес канчаўся, і воддаль віднелася гала. Чарнышэвіч....Здавалася, тто яна [хата] сіратліва тырчыць на гале, як жабрак на цвінтары. Асіпенка. На гале сібер аж хлапіў, запіраў дых... М.Капыловіч.
ГАЛАМОЎЗА*, -ы, м. і ж., разм., зпеваж. Плюгавый человек. Васіль, зірнуўшы на яго [біскупа], падумаў сам сабе: — А чаго папаў сюды гэты галамоўза? Колас.
ГАЛАС, -у, м., разм. Нестройный многоголосый говор, крик. Гурт дзяцей, што таўпіліся перад варотамі будынка, падняў зычны галас. Гартны. У хаце за тонкаю, аклеенаю зялёнымі шпалерамі, перагародкаю стаяў галас, там нібыта
11 👁