вышыла ўзор адмыслова. Вышыванку Давіду я сёння ж аддам, толькі вернецца ён з Любушова. Зарыцкі. ВЫШЭЦЬ, незак. Становиться выше. Сцены вышэюць касцёльныя, кладзецца вянец на вянец бёрнамі жоўтымі смольнымі з вашых жа хат і з сяяец. Сіпакоў....Неба пачало блакітнець, вышэць з кожньш днём... Далідовіч. 3 табой лучыў і свет няблізкі, каб голас сэрца не глушэў: для болю іншых быў ён нізкі, а для твайго — усё вышэў. Стральцоў. ВЯРОЎЧЫНА, -ы, ж., разм. Кусок, обрывок верёвки. Доўгая палатняная кашуля са зборкамі на грудзях, падпяразаная простаю пяньковай вяроўчынай, палатняныя запыленыя штаны і лапці, звычайныя вераўчаныя лапці. Броўка. Адзін з іх [бацінкаў] зеўраў спераду ладнаватай дзіркай, прасіў есці, і, каб не адвалілася дзе падэшва, Вадзім змушаны быў замотваць насок вяроўчынай. Рыбак. Той [Пётрык], здаецца, за апошні час схуднелы ды прыгоролены у кажушку, падперазаны вяроўчынай, за якую былі заткнуты рукаўкі, азірнуўся... Далідовіч. ВЯРШАЛІНА і ВЕРШАЛІНА, -ы, ж. Верхушка дерева. На ўскраіне цвітуць гароды, раскошна на вяршаліне граку. Вялюгін. Сонца схавалася за бор, і толькі цьмяна-чырванаватыя промні яго, прабіваючыся між вяршалін, клаліся на дробныя азёрныя хвалькі. Броўка. Зусім жа слабы вецер, павевы не дужа частыя, а вершаліны шумяць несціхана, то таямніча гудуць, то шапацяць ласкава... Савіцкі. ВЯРШНЯК, вершняка, м., зб., разм. Верхушки деревьев. Вяршняк, адсырэлы па-прадвеснянаму, шумеў у густым ужо прыцемку, нібы ўвосень, сумна. Брыль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыгoрблeны
15 👁