ВЫРАЙ, -раю, м. 1. Тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы. Сёння зноў, як з выраю птах немалады, на спатканне шчырае прыляцеў сюды я — з былымі справамі... Куляшоў. Па светлыя прысмеркі, ціхія золкі паспяшалася ў вырай ластаўка. Барадулін. Калі з выраю птушка вяртаецца ў свой небасхіл — у яе ўжо не два, а мільёны крыл. Сіпакоў. 2. Стая перелётных птиц. Высокі вырай — на познюю восень, — кажуць людзі і доўгімі позіркамі праводзяць сваіх «журкаў» у дарогу. Пальчэўскі. Над намі — жураўліны вырай. Танк. Другія [хмары] напаміналі стада аграмадных белых сланоў з адрэзанымі хобатам, іншыя выглядалі вялізным выраем нязнаных велічэзных птахаў. Бядуля.
ВЫСПА, -ы, ж. Небольшой (чаще всего песчаный) остров. Спяшаліся сеяць, спяшаліся хаваць, спяшаліся прыпыніць худобу па малавядомых выспах, па недаступных астравах. Колас. Калі наступала раптоўная адліга або ішлі залевы, то чалавек, які зайшоў на выспу, мог застацца там і на год і на два. Караткевіч. ...Адна каляіна, ледзь прыкметная, ішла да высокай і доўгай выспы, што адным канцом як бы выпаўзала з сасновага боку, а другая, гладка вышараваная, крута вярнула ўлева. Савіцкі.
ВЫСТАРЦАВАЦЬ, зак., разм. Добыть попрошайничеством. Усё ные і ные, бы выстарцаваць скарынку хлеба хоча. Мележ.
ВЫШЫВАНКА, -і, ж., разм. Рубашка с вышивкой. З прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная — андарак і вышыванка, усе свае работы — у добрых гадах ужо жанчына: зноў як у казцы. Лужанін. У нядзелю ідуць студэнты ў мястэчка ў кужэльных вышыванках з чырвонымі паясамі і рэжуць усё па-інтэлігентнаму, усё па-беларуску. Грахоўскі. Скрозь, здаецца, я
108 👁