паварочваючы ўправа, вяла цераз поле на захад... Пташнікаў. Нейкі час Антон глядзеў па лес, пад якім увачавідкі змяншалася і вузела кароткая барвовая каса. Савіцкі. ВЫЖАБРАВАЦЬ, зак., разм. Добыть что-нибудь нищенством (попрошайничеством). Прабавалі бабкі жабраваць хадзіць, ды кінулі — і выжабраваць нічога не ўдавалася: агалеў народ. Колас. ВЫЗВЕРЫЦЦА*, зак., разм. Посмотреть со злостью, со зверским выражением. Бачачы, што напалохаць палоннага не ўдасца, ён [старшы канваір] дзіка вызверыўся сваей кастлявай фізіяноміяй, яго вочы замуціліся шаленствам, і ён замахнуўся прыкладам. Быкаў. ВЫКРАСІЦЬ, зак. Выбить, высечь кресалом искру, огонь. Дастаў крэсіва, скалку, узяў губы і крашу. Выкрасіў. Палажыў у люльку— стухла. Колас. Кастусь выкрасіў агонь, затуманіў люльку і з цікавасцю спакойна пазіраў на Міканора. Бядуля. ВЫЛЮДЗЕЦЬ і ВЫЛЮДНЕЦЬ, зак. Стать видным, рослым, возмужавшим. За гады службы ў арміі ён [Сяргей] неяк вылюдзеў, пасталеў. Сабаленка. Некалі, дзяўчом, як помню, была падцыглястая, лупаценькая, а цяпер, глядзі ты, як вылюдзела! Далідовіч. 3 ліку пяцікласнікаў, асабліва тых, якія разы са два былі другагоднікамі, ёсць такія, што парадкам вылюднелі. Навуменка. Падхватнае хлапчанё ў Ладуцькаў вылюднела, галавастае. Карамазаў. ВЬІМКНУЦЬ, зак. Стремительно вырваться откуда-нибудь. Ці вымкну я птушкаю з думкай пралётнаю на тое поле, на роўнае тое, ці ўгледжуся ў хату ўбога-маркотную, — смутна мне 6ачыці гора людское. Купала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁