навалена гара сушняку, і нехта ўжо сагнуўся каля яе са жменяю сухой вішы. Лобан. Адвільжэлымі пёрамі шалясціць віша на балотах. Лужанін. ВОЖАГ, -а, м. Черенок ухвата, кочерги, помела и т.д. ІАўгеня — шусь з засады, не яна — дасць вожаг рады. Колас. Цяпер жанчыне не трэба было брацца ні за вожаг, ні за ёмачнік. Клікні адно: «Буська!» — псы падціскаюць хвасты і падаюцца ў дэверы... Лужанін. ВОЙТАЎСТВА і ВАЙТОЎСТВА*, -а, н. Должность войта, а также работа, связанная с исполнением обязанностей войта. Ой, бабулька Наста, гэта яго войтаўства мне ўпоперак горла стаіць. Колас. Ён [войт], нарэшце, выпрастаўся і закрычаў ужо грозна, як прызвычаіўся за шмат гадоў вайтоўства. Гарэцкі. ВОЧАП, -а, м. Шест, к которому прикрепляется колодезное ведро. Якраз пачуўся скрып вочапу і стук каванкі аб зруб студні. Гартны. Цётка ўзялася за вочап і зачэрпала вады, але вось жа паспрабуй уліць у карыта. Лужанін. Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ. ВОЧАПКА*, -і, ж., разм. Ручка ведра, бидона, чайника и под. За перагародкай зноў маўчалі, бразгала толькі вочапка на вядры. Пташнікаў. Ганька бярэ за вочапку збан вады і выходзіць з хаты. Васілевіч. ВУЗЕЦЬ, незак. Становиться уже. Градой балотнага лесу падзяляюцца местачковыя і саўгасныя землі, перамычка ўсё вузее, бо саўгасаўцы сякуць са свайго боку, а местачкоўцы — со свайго. Навуменка. Лагчынай, якая гэтым месцам вузела жыта пад ёй стаяла высака, як дзе на беразе пад ракой, — дарога
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁