печы, Грахоўскі....Вечарую. Адна. Не ў світальнай журбе, не ў расстайнай журбе вечарую... Загорская.
ВІДУК, -у, м. Дикорастущий мак, мак-самосейка. 3 зярнят нам трэба мець: мак-відук, зярняты дзікай або сеўнай вікі, розных дзікіх гарошкаў, насенне розных траў... Верас. Стаўшы на граду, запунсавеў самотлівы відук. Калачынскі. Апчхі! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Арлоў.
ВІЛАЧНІК*, -а, м. Черенок вил или ухвата. Яна [маці] патрасла яму ад печы вілачнікам. Пташнікаў....Маці пасля цэлы ранак не магла даўмецца, дзе яна [падмазка] магла прапасці, і ледзь не паламала вілачнік аб ні ў чьш не вінаватага ката. Гіль.
ВІЛЬЧЫЦЬ, незак., абл. Выводить верхний стык крыши. Як вільчылі [майстры] хату, дык ішоў нейкі старац. Гарэцкі.
ВІРОК*, -рка, м. Приспособление для свивания ниток в клубок. Часам мужчыны памагалі Ганне змотваць ручайкі. Тады ў хаце стаяў ціхі і аднастайны трэск вірка. С.Александровіч.
ВІСКУЦЕНЬ, -тня, м., абл. Пронизывающий ветер, сопровождающийся характерным звуком. Дай хвіліну пагрэцца ў цябе. Віскуценъ навылёт праймае. Лобан. Першасакавіцкае сонца марна намагалася сагрзць зямлю, але ранішні віскуцень ўгамаваўся, і на плошчы 6ыло даволі людна... Арлоў. Дзьмуў вецер-віскуцень, глуха шумела мора. Воранаў.
ВІТКА, -і, ж. Привязь в виде жгута из прутьев. Як шлемы нейкіх волатаў, стагі стаяць з чубамі парыжэлых вітак. Танк. Ды не раю круціць з мяне віткі. Зуёнак.
ВІША, -ы, ж., абл. Нескошенная на зиму трава, оставленная зимовать на корню. Праз хвіліну ўжо была
14 👁