Лужанін. На вероніцу Сцепаніда з Петраком збіраліся ў царкву і яшчэ пасварыліся трохі ранкам, — надзявацца ці не. Быкаў.
ВЕСНІЦЫ*, -ніц, адз. няма. Ворота во двор или со двора в огород, поле. У весніцах стары цвыркун пілуе марш на скрыпцы. Вітка....Выйшаўшы за весніцы, Зазыба павярнуў у завулку да могілак, адкуль вяла сцежка паўз вёску. Чыгрынаў. Ах, ах, ды ў гэтым месяцы яшчэ забіты весніцы, марозам прымарожана, прымружана шчэ лужына завейлівым сняжком. Стральцоў.
ВЕСЯЛУХА, -і, ж., разм. Женщина весёлого характера. І, здаецца, ёй на вуха нехта шэпча: Гэля, Гэля, а ці хутка, весялуха, зазвініць тваё вяселле? Панчанка....Маці ж наша не весялуха, не здаравуха, хіба мо была такая ў дзеўках, а потым жыццё перайначыла яе. Марціновіч....На стозе дзяўчаты ў белых, нізка завязаных хустках, — нібы чайкі пад зялёнай гарбатай акіянскай хваляй — загарэлыя, белазубыя весялухі. Левановіч.
ВЕСЯНЧУК, -весенчука м., абл. Домашнее животное или птица, родившееся весной. Моцна спала Люба, доўга. Узбудзіў гарласты пеўнік-весянчук. Мурашка. Ля плота паважна, з гонарам расхаджваў рыжы певень-весянчук і згукваў да сябе курэй... Сачанка.
ВЕТЛІЦА, -ы, ж., абл. Заросли вербы у дороги. Улас і Кузьма ўвайшлі ў ветліцу пад вечар. Чорны.
ВЕЧАРАВАЦЬ, незак., разм. Коротать время вечером. Гэта я з табой вечарую, туманамі цябе я чарую... Бураўкін. Аляксей зразумеў, што Вера пабойваецца, каб пры святле не ўбачылі іх разам, і сказаў, што таксама любіць вечараваць каля запаленай
Дадатковыя словы
вeрбнiцy
13 👁