вастрэлі... Лужанін. Вясна адчувалася і па тым, што зараз, асабліва вечарам, калі заціхаў астрог, вастрэла ў сэрцы туга па волі. Машара. ВАЎКАЛАК, -а, м. Мифическое существо, согласно поверью, человек, способный принимать облик волка. У пушчу ўцёк, у ёй асеўся, змяніўся ўвесь, як ваўкалак. Купала. Вось ён [вядзьмак] усіх і пракляў, і ўвесь поезд пабег ваўкалакамі, з таго і ваўкоў многа. Гарэцкі. Іскры сыплюцца з гзтай поўсці, калі ў змроку ночы шалёна імчыцца ваўкалак. Дайнека. ВАЎКАЎНЯ, -і, ж., разм. Ловчее сооружение для волков. Ды калі свой [куток] па ордэры завядзецца, у ім, не сагрэтым пакаленнямі, пуста і няўтулъна, як у ваўкаўні. Калюга. Наглядчык, мусіць, так і не зразумеў, што ў самыя моцныя маразы, калі цэля выстывала, як ваўкаўня, такія гімнастычныя практыкавапні сагравалі і памагалі хутчэй заснуць. Сіпакоў. ВЕРАСАВІШЧА, -а, н. Место, где растёт вереск. Асцярожна сцяжынкай праз верасавішчы мы ідзем, каб хаця не збудзіць пад якім лазняком, ядлаўцом навальніцы мінулай смяротны затоены гром. Танк. ВЕРАШЧАКА, -і, ж. Жидкое мучное блюдо. Як верашчака ў дно спадала, то маці есці пакідала ды йшла ў камору па другое, яшчэ больш смачнае, ядкое. Колас. Там былі пірагі, грэцкія бліны, верашчака ў гаршчэчку, кольца каўбасы і вялікі бохан хлеба. С.Александровіч. На вячэру падалі спачатку верашчаку з мяккай маладой парасяцінай. Якімовіч. ВЕРБНІЦА, -ы, ж.., разм. Вероное Воскресенье. Якраз пад вероніцу ў суботу ў будан Міхал з Алесем пхаўся. Колас. Мінулася нядзеля, была вероніца, немцы ішлі і ехалі з зялёнымі галінкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

beрбнoe, вeрбнiцy, вeрбнiца
14 👁