разлажыла прадаўшчьща зёлкі, сабраныя з усіх лугоў, палёў, на скрыжаваннях і на валатоўках. Танк.
ВАЛКАВАЦЬ, незак. Сгребать скошенное сено в валки. Ён [Бонусь], пакуль хлопцы канчалі валкаваць, узяўся рассцілаць сурвэтку і ставіць полудзень, які ўзялі ў лес. Жук.
ВАЛЛЁ, -я, н. Зоб у птиц. Гагочуць, валлё набіваюць, пра неба забыліся, мусіць... Якія ж вы, ўрэшце, бяскрылыя, хаця і крылатыя. гусі... Сіпакоў.
ВАНДРОЎНЫ,* -ая, -ае. Связанный с путешествием, свойственный путешественнику. Шляхі мае вандроўныя, турботай лета поўныя! Лужанін....Я навек удзячны ёй [красе] за летуценныя вандроўныя дні. Кірэенка.
ВАНТРАБЯНКА, -і, ж. Колбаса, приготовленная из потрохов. Праз сенцы ў кухні асноўных гаспадароў уранні і ўвечары сварыліся, клялі адно аднаго за нейкі здор, за сала, за вантрабянку, а хто вінаваты, відаць, і крыкуны не ведалі. Грахоўскі. Якія сальцісоны і крывянкі, якія паляндвіцы, вантрабянкі, а рыжыкі — цудоўнейшы засол. Зарыцкі. — Еш! І што табе яшчэ пакласці? Мо скабачку? Ці вантрабянку? Гіль.
ВАСПАН, -а, м., уст. Форма вежливого обращения к шляхтичу. Так, так, васпане мой ласкавы: плаціць за хату трэба мне, раз вы жывеце ў ёй, а не — дык скутак будзе нецікавы. Колас. Васпан жа дзеля нечага лётаў такімі маразамі за дзвесце вёрст у мае Смалічы... Арлоў.
ВАСТРЭЦЬ, незак. Делаться более острым. Пасля звароту ў сталіцу пра згуртаванне «Рамантыкаў» ніхто больш не ўспамінаў, праўда, абставіны пацяжэлі, міжгрупавыя напады ўсё
16 👁