гароды. Быкаў. Пахне тугой, набрынялай зямлёй, бярозай і леташнім разапрэлым іржышчам ды бульбянікам. Мурашка. Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак. Крапіва. БУЛЬБЯНІШЧА, -а, н. Поле, на котором растёт или рос картофель. Каля лесу зелянеў чубок жыта, пасеянага Гілярыем Скварчэўскім, побач два загоны бульбянішча, а астатнія дзесяціны дзве даўно, відаць, ляжалі аблогаю. С.Александровіч. Я наогул лічу, што старшыня, калі ездзіў на кані, быў трохі бліжэй да чалавека. Ён мог і на бульбянішча заехаць, і на льнішча. Сіпакоў. Але ж хутка і крапівы можна ўжо наварьщь ды насёрбацца, і пышак на калгасным бульбянішчы, калі пастарацца, шчэ напораш, а там і шчаўе... Рыбак. БУСЛІХА, -і, ж. Самка аиста. А бусел — у нас яшчэ кажуць, бацян — адзін са сваею бусліхай, і мы іх віталі, можна сказаць, персанальна. Брыль. Высока-высока ў чыстым блакіце адно за адным плылі бусел э бусліхаю на буслянку на старой таполі да сваіх буслянят. Грахоўскі. На ёй [вежы] стаяў бусел, ці, відаць, бусліха, парадкуючы нешта сваёй доўгай дзюбай у гняздзе. Цвірка. БУСЛЯНКА, -і, ж., разм. Гнездо аиста. Пад навальнічны подых рззкі я пад буслянкаю стаю і ў ціхай вёсачцы палескай сябе малога пазнаю. Панчанка. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. Брыль. Таполі аднолькавыя, але на адной з іх — буслянка, а на другой — вароняе гняздо. Кулакоўскі. БУЧНЕЦЬ, незак. Расти пышно, буйно, густо. Зірніце, як, ачмурэўшы ад яе [радыяцыі] ласкі, буяюць травы, бучнеюць дрэвы, якія вялікія і крамяныя растуць плады. Сіпакоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁