БУЯЦЬ*, незак. Пышно цвести, зеленеть. Сям-там па лугавых грудах раскідаліся бародкі-кудзеркі дубовых астраўкоў, дзе буяў малады, сакавіты дубняк, кусты арэшніку, брызгліны, чаромхі і крушьны. Колас. Мінулі хлеў, між густых зарасляў кіяшніку і маку, што буяў на агародзе, выбраліся на прыгуменне. Мележ. Буяла толькі на вуліцы ля платоў і ў гародах за парканам на бульбе цёмная трава — расла, і бялела ўперадзе на сцежцы каменне. Пташнікаў. БЫВАЛЕЦ, -льца, м., разм. Бывалый человек....Як добры бацька з далёкай дарогі, вярнуўся у хату — так здавалася — спакойна мудры бывалец Караленка... Брыль. БЯЗДЗЕТУХА, -і, ж., разм. Бездетная женщина. І з дзецьмі ім таксама моцна не пашанцавала — бяздзетухаю засталася Марыська. Крапіва. Помніце, як яна, бяздзетуха, вялікуювялікую ляльку купіла сабе, — ну як твая, Марфа, Галя — плаццяў ёй панашыла, у хаце памыець, адзенець яе, пасадзіць на ўслоне, валасы ёй будзіць расчэсваць і ўсё гаворыць, як з жывою. Сіпакоў. У памагатыя гнаць кароў Сарока дала Мацвею брыгадзіраву жонку Мальвіну — бяздзетуха, гаспадар у салдатах, маладая — якраз падыходзіць. Лобан. БЯЗДОГЛЯДНЫ, -ая, -ае. Лишённый опеки, присмотра, ухода. А на шчодрых калісьці градах зялёная дзікасць ажно ўшчацінілася знізу ў лістоту яблыняў, абвіслую пад цяжарам бяздоглядных белых наліваў, штрыфлінгаў, антонавак... Брыль. Тут якраз у двор забягае сабака Жук, бяздоглядны валацуга, з надзеяй пачаставацца. Лужанін. БЯРОЗАВІК, -у, м. Напиток из берёзового сока. Частуе [Крот] церпкім ад скіслых хлебных скарынак бярозавікам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
20 👁