БРЫТАЦЬ, незак. Накидывать верёвку на шею коня, коровы и др. животных. Аднаасобнік тым часам дрыжачымі рукамі ўжо брытаў каня, за якім давялося-такі пабегаць гэтай ноччу. Чыгрынаў.
БУБНІЦЬ*, незак., разм. Бить в бубен. Так бубняць і гудзяць на гэтай бяседзе, а суседзі глядзяцъ, дзівяцца суседзі. Купала. Пайшлі [Юрка з Юзікам] у хату, дасталі з паліцы Мікалаеў бубен, пачалі бубніць і скакаць па хаце. Чорны.
БУДА*, -ы, ж. Полотняное или брезентовое покрытие машины, кареты, повозки и под. На возе — зрэбная буда, нацягнутая на арэхавыя каблукі. Брыль. У іх [балаголаў] былі вялікія дужыя коні з калматымі бабкамі, прасторныя, добра акаваныя дрогі, з sысокаю будаю, пацягнутаю рагожаю або брызентам. Грахоўскі. Траха не пад кожным возам узнімалася мокрая палатняная буда, а ў ёй, цесна збіўшьіся ў кучу, — і старыя і малыя. Якімовіч.
БУЛЁН*, -у, м. Заправленный салом картофельный суп. «Булён» — адкуль такая назва — невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі «булъён». Караткевіч. Пазней, калі са смакам пасёрбалі булёну — з маладой бульбы-самасейкі, са шчопаццю чырвонаармейскіх макаронаў, запраўленага чырвонаармейскаю тушонкаю, — пачалі рыхтавацца да сну. Далідовіч.
БУЛЬБОЎНІК і БУЛЬБЯНІК, -а і -у, м., зб. Картофельная ботва. А ў полі пастухі палілі бульбоўнік і пырнік і, калі асядала магутнае, шыпучае полымя, пяклі ў прыску салодкую духавітую бульбу. Брыль. Аднойчы яна [Сцепаніда] трохі запазнілася ўстаць і таропка бегла па роснай сцяжыне ў бульбоўніку цераз
17 👁