кляштарную браму, адным словам сваім. выратавала горад ад вялікага няшчасця. Чорны. Маладыя людзі ішлі пад арку брамы, і Андрэй ішоў наперадзе, спінаю адчуваючы позірк жанчыны. Караткевіч. БРАТКІ, -так, адз. няма. Анютины глазки. На клумбе навокал помніка растуць незабудкі, браткі і маргарыткі. Гурскі. Маргарыткі і браткі на газонах паднялі галовы і пры подыху ветрыку пагойдваліся. Карпаў....Павыгарала трава ў парках. Толькі на газонах цвілі браткі ды астры. Асіпенка. БРУКАВАНКА, -і, ж., разм. Вымощенная камнем дорога. Тут гарбацілася наспа брукаванкі, што вяла з даваеннага Чэрыкава ў лес, на ёй некалі цераз Сож стаяў вялізны драўляны мост. Карамазаў. Па шашы, высыпанай пяском, колы пакаціліся лягчей, чым было на брукаванцы. Рыбак....Дрэвы за гэты час закупчасціліся, і Антон, стоячы на ніжніх прыступках ганку, бачыў вузкі кавалачак брукаванкі. Савіцкі. БРЫЛЬ*, -я, м. Шляпа с полями (чаще всего соломенная). Я на панскі капялюш брыль свой не змяняю. Колас. Врыля гаспадар не шкадаваў, бо той брыль быў надта ўжо стары, запэцканы і ў дзірках: дастаўся ён гаспадару шмат год тамуназад ад старэнькага Дзяка-нябожчыка за нейкія паслугі. Гарэцкі. Чалавек у брылі пераглянуўся са сваім чорнабародзенькім сынам... Машара. БРЫЛЯСТЫ, ая, ае. С большими (как у шляпы) полями. І зноў папаліся лісічкі — раз, другі, а потым у бярэзніку на ўзболатку знайшоў я абабак і брылястыя чырвоныя сыраежкі, а потым былі зноў лісічкі. Стральцоў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁