крухмалъным каўняром. Лужанін. Некалъкі дэесяткаў местачкоўцаў жылі ў прастарнейшых, крытых бляхаю, з маляванымі ганачкамі дамах. Грахоўскі. Хаты ў ёй [вёсцы] былі амаль усе новыя, праўда, далёка не аднолькавыя па памерах і выгляду — і ладныя пяцісценкі, і маленькія катухі, адны крытыя гонтамі, другія — бляхай, трэція — саломай. Хадкевіч. БЛЯХАРНЯ і БЛЯШАРНЯ, -і, ж. Жестяная мастерская. Дах на бляхарні, зроблены са старой Зусевай бляхі, маляры запэцкалі ў чырвоную блішчастую фарбу. Мурашка. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бляшарня. Галавач. БЛЯШАНКА, -і, ж. Жестяная банка. Разлажыўся [сусед] каля мяне скромненька, але ў яго — цэлы бохан добрага сітнага хлеба, і слівачнае масла, цэлая бляшанка, і цукар-рафінад. Гарэцкі. Хто першы дабіваўся, каб хапіцъ сабе ў бляшанку з-пад кансёрваў вады, той мог лічыць сябе шчаслівым. Чорны. Абапал вазона стаялі на падваконцы дзве абвязаныя паркалёвымі хусткамі бляшанкі з дынамітам. Арлоў. БОБІНА, -ы, ж. Горошина боба. Буйныя слязіны, памерам, можа, нават не меншыя за бобіны, якімі толькі што страляў з рагаткі, пасыпаліся з вачэй у хлопчыка. Рылько. БОЛЬШАЦЬ, незак. Становиться больше. Там народу ўсё большае. Мележ. Надзейка расла, 6ольшала. Сабаленка. БРАМА, -ы, ж. Главный въезд во двор, город, усадьбу, на завод и др. в виде двухстворчатых, крытых сверху ворот. Вось гуляе багач, аж палац той дрыжыць, а пад брамаю плач — там сіротка стаіць. Купала....Некаторай ночы на горад меўся быць напад нейкіх грабежнікаў, а мнішка з кляштара мела ад бога шчасце наперад усё ведаць і, выйшаўшы ўночы за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁