суседніх парафіяў. Грахоўскі. А ўслед за панамі-дваранамі пачалі адхрышчвацца ад паўстання і ксяндзы з іх высокімі духоўнымі айцамі касцёла — біскупамі. Якімовіч.
БЛАЖЫЦЬ, незак., безас., разм. Ощущать тошноту, дурноту. Здавалася, ад шуму галава падымалася ўгару, кружылася, і ад таго яго, Ратушняка, блажыла. Пташнікаў. Пад горла падступала нешта атрутнае, горкае, але не блажыла. Адамчык. Раптам Валю ад паху самагонкі, uіто патыхала ад Лукашыка, стала блажыць. Дамашэвіч.
БЛАЗНАВАЦЬ*, незак., разм. Дурачиться, делать глупости, неудачно шутить. Скрозь зямель бы трэ было Зэнку праваліцца, каб не было ў бацькавым прабіранні прыемнага, што Зэнка не маленькі ўжо й дзе гэта відана такому хлопцу ды так блазнаваць! Калюга. Ды тут убачыла, як раптам змяніўся гэты вясёлы чалавек, знікла яго гарэзлівасць, жаданне блазнаваць... Шамякін. На месцы засталіся толькі Дзяніс Зазыба, якому непрыемна стала, што дарослыя раптам ледзь не пачалі блазнаваць, ды яшчэ Раманаў татарын Рахім. Чыгрынаў.
БЛІЖЭЦЬ, зак., разм. Становиться ближе. Калі ён смяяўся, [Башлыкоў] здаваўся яшчэ нібы прыгажэйшым, а галоўнае — станавіўся хораша таварыскім. Нібы бліжэў. Мележ.
БЛІНЦОЎКА, -і, ж., абл. Небольшая дежа, предназначенная для замешивания теста. З краю стаіць блінцоўка, а над запечкам, на тонкім вешале, шамацяць вянкі цыбулі. Васілевіч.
БЛЯХА*, -і, ж. Кровельное железо. Один лист такого железа. 3-пад накрытай гарэлай бляхаю павеці вылез стары ў лапленых-пералапленых портках і наўздзіў белай кашулі з
22 👁