баравіны крычыць сава на ўсе лады. Колас. Потым мы выскачылі ў баравіну: сосны тут былі высокія, гонкія. Сабаленка. БАЦЬКАЎШЧЫНА*, -ы, ж. Отцовское наследство. Ты сабе плюй ці не плюй — мне ўсё адно: не мая гэта бацькаўшчына і не для сябе мераю. Колас. Растрасе бацькаўшчыну. Хутка [прагуляе], што нажыў 6ацька за свой век. Баранавых. Што той вінават, што лепш жыве за яго. Здаецца ж, бацькаўшчыну 6ез крыўды падзялілі... Чорны. БЕЗЛІЧ, -ы, ж. Неисчислимое множество. Абапал грувасціліся то нізкія, то высокія будынкі з безліччу вокнаў, балконаў, шыльдаў... Быкаў. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» — адрачэцца ад мовы народ, — папрашу я і сонца і неба: мне не трэба ні славы, ніхлеба, асудзіце на 6езліч нягод. Панчанка. У густым галлі яе было 6езліч вароніных гнёздаў. Чаррышэвіч. БЕЗМЕЖ, -ы, ж. Безграничный простор. Апалена сонцам кавыльная безмеж, паўсвету — не меней у стэпе размесціш. Калачынскі. БЕРАСЦЯНКА*, -і, ж. Берестяная труба. — Цёця! — крычыць пастушок Піліпок і, раскудлаціўшы рыжы віхор, ён берасцянкаю будзіць прастор. Броўка. Пастух адарваў берасцянку ад вуснаў. Кірэенка. Марцін як лясне, як стрэліць пугай, дык рзха па сяле аж гадзіну разыходзіцца, а як затрубіць у берасцянку, дык каровы, як салдаты, маршыруюць. Шушкевіч. БІСКУП, -а, м. Высшее духовное звание служителя католической церкви. Особа, удостоенная этого звания. Між гэтых запраўскіх ваякаў кідалася ў вочы духоўная асоба, партрэт біскупа, стрыжанага, 6рытага, з усімі біскупскімі атрыбутамі. Колас. Службу правілі наезджыя біскуп і ксяндзы з некалькіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
18 👁