БАГОЎКА, -і, ж., абл. Божья коровка. Багоўка у тваёй далоні, як кропля цёплая крыві. Караткевіч.
БАЛАГОЛ, -а, м., уст. Ломовой извозчик. Сувязь з горадам падтрымлівалі балаголы і паспявалі забяспечыць усе патрэбы. Грахоўскі. Цяпер ён [Джвучка] сядзеў на пустой бочцы, як балагол, загарэў, стаў зусім буры. Пташнікаў. Пошту ў тыя гады прывозіў дзікаваты, чорны, як грак, балагол Беня... Навуменка.
БАЛОНКА*, -і, ж., уст. Страница книги, журнала, газеты. Марка палажыў газету, дзе падрабязна (на цэлыя тры балонкі) тлумачылася, адкуль і як узяўся вялікдзень. Калюга. Свішча рацыя таропка. На балонках рад у рад — і працяжнікі і кропкі... Панчанка.
БАНКАВАЦЬ, незак. Держать банк в карточной игре. У каго аказвалася старшая масць, той і садзіўся банкаваць. Колас. — Свердзел!.. Завядзі дзеўку да Шылахвоста... — Пачакай, дабанкую, — буркнуў худы. — Што тут банкаваць. Дай карту, — працягнуў шырокую, як лапата, далонь паклёваны. Сачанка.
БАНЬКА, -і, ж. Широкое металлическое кольцо для прикрепления косы к косовищу. Стукаюць малаткамі па баньках — асаджваюць новыя косы, выбраныя яшчэ з вясны ў Горне ў магазіне... Пташнікаў. А ў торбе ў яго [Андрэя] — акрамя акрайца хлеба каса, абматаная ў анучу, мянташка ды банька з клінком. Лобан.
БАРАВІНА, -ы, ж. 1. Возвышенный участок леса в бору. Кастусь узяў кош і з радасцю павёў Яську на знаёмыя грыбныя баравіны. С.Александровіч. Між цёплых баравін вам песню дораць верасы на дарагі ўспамін. Вітка. 2. Молодой сосновый лес. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй
103 👁