калючы. Грахоўскі. І на шыпшынніку (не, гэта не здалося) жывая сочыцца і чырванее кроў. Шушкевіч. ШЫРЭЦЬ, незак. Становиться более широким, казаться широким....Горы патроху адступалі ад яе [ракі], і яна ўсё шырэла ў нізкіх гліністых берагах. Мележ. На прадмесці, дзе дамы малеюць, а шырэюць градкі перад імі, некалі жыла мая надзея, з косамі тугімі, ільнянымі. Танк....Далей, паміж пусткаю і калгасным полем, быў глыбокі роў, які губляўся ў густым палыне і шырэў паступова, пакул дасягаў лесу... Чыгрынаў. ШЫЦЦА*, незак., разм. Лезть в тесное, узкое, труднопроходимое место. Білі яшчэ залпам, страчылі па гэтай і па другой 6удзе, з якіх таксама выскоквалі, выгіналіся з нечалавечым крэканнем, бы хто біў шворанам па спіне, шыліся ў кусты шэра-зялёныя фігуры... Місько. Вадзім усцешыўся і тым, як разбягалася, вызваляючы дарогу, шылася да саменькіх платоў галапузая малеча... Рыбак. Я касільнам выкідаў іх [жабянят], аброшаных, з атавы на пракос, а яны, як на ліха, зноў паспешліва шыліся ў някошанае. Сіпакоў. ЯЯГАМОСЦЬ, -і, ж., уст. 1. Форма вежливого обращения к кому-либо. І спытаўся пан замковы: — Гэта ён музыка й ёсць? — Ён, ён самы, ягамосць. Колас. Ты гоніш некага за дзверы, а робіш выгляд, ягамосць, што выгнаны павінен верыць, нібы ён твой найлепшы госць. Бачыла. 2. Разм. Незнакомый человек. Не завуць Сцяпана ў госці, яго тыя ягамосці, што ў яго пілі ды елі, цэлу ноч часом сядзелі. Крапіва. Ледзь разбараніў іх наш бацька
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁