ШЧУПАЧЫШЧА, -а, м., разм. Огромная щука....Схапіў жыўца шчупак і свішча, дастаў — ў два локці шчупачышча! Колас. ШЧЫРЭЦЬ*, незак. Становиться более искренним, проявлять свою искренность. З усімі шчырэў і палонны немец, густа мох накладаў і часта хакаў. Барадулін. Хто гадаваўся ў цішы дрэў, той ашчаджае і ўспаміны аб тым, як любасцю шчырэў да кожнай зёлкі і націны. Стральцоў. Шчырэла гамонка. Ярішчыц. ШЫБА, -ы, ж. Стекло, вставленное в оконную раму. Зазвінелі шыбы — і у разбітыя вокны паляцелі гранаты. Бялевіч. Ад зарыва ўсё відней і відней, чырванню адліваюць у вокнах шыбы. Грахоўскі. Вось Мікіта звярнуў направа, адчыніў брамку і нясмела пастукаў у шыбу. Скрыпка. ШЫБАВАЦЬ, незак., разм. Быстро, стремительно идти. Міхал злез з воза, кінуў вокам, у двор шыбуе мерным крокам. Колас. Коля, які цяпер, маючы надзею, што гэта яго 6ацька таемна з'явіўся і жыве ў крайняй ад лесу старой трохаконнай хаце, шыбаваў сюды, азіраючыся і дробна перабіраючы нагамі. Чорны.... У тым баку я нікога не 6ачу, акрамя палітрука, які шыбуе полем, высока ўэмахваіочы кульбакаю. Карамазаў. ШЫДЭЛАК, -лка, м., разм. Крючок для вязания. Калі восенню пачьтала цямнець, напаліўшы добра торфам печы, мы адразу — за шыдэлкі і пяльцы ды сядалі вакол лямпы, бы начныя матылькі. Карпюк. ШЫПШЫННІК, -у, м. Заросли шиповника. Краса тайгі — шыпшыннік дзікі — пялёсткамі ўсцілае шлях. Звонак. То цяпла не ставала, то чыстай вады, і з гадамі рабіўся шыпшыннік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявiўся
8 👁