шляхцюка па галаве, што той расцягнуўся на зямлі і заверашчаў, як недарэзанае парася. Машара. І вось цяпер, калі яна забаўляе паноў у гасцінай, я адчуваю: пані нацкуе гэтых небяспечных шляхцюкоў супраць Рыгора... Бажко. ШМАЛЕЦ, -льцу, м. Гусиный жир, сало. Жанчыны прынеслі вялізны салдацкі кацёл, які знайшлі ў нямецкім бункеры, круп і мукі, нават некалькі лыжак шмальцу, зварылі зацірку, Асіпенка. Іншы раз Ганс Кегель прыносіў з дому нам, сынам «рускага Івана», тонка парэзаныя і памазаныя шмальцам лустачкі хлеба. Сачанка. — Там былі чатырьі мышкі, што дурэлі на траве... — і у кожнай — луста хлеба, што ад шмальцу аж блішчыць? — Так... Сіпакоў. ШМАНАЦЬ, незак., з адмоўем не, разм. Не обращать внимания. І хоць мароз крапіць пякучы, да ног даходзіць скрозь анучы і снегам вочы зашывае, — мужык жыве і не шманае. Колас. Паліцэйскія бяруць наперавагу вінтоўкі... Але на іх ніхто не шманае... Гартны. Вераб'і толькі ды галкі, гэтыя спрадвечныя жыхары беларускага горада, не шманаюць, як быццам іх не тычьщца агульнае жыццё — сваім птушыным шумам і.голасам праганяюць трохі цішыню. Мурашка. ШМАРАВАЦЬ*, незак., разм. Натирать мазью. Нарэшце ўжо так у яго і пайшло: калі садзіцца шмараваць нагу, дык кладзе каля сябе закуску. Чорны. ШМАТАВАЦЬ, незак., разм. Рвать или стремиться порвать на кусочки. У наступны момант абодва качаліся па пожні, па свежай раллі, крывянілі адзін аднаму твары, шматавалі сарочкі. Мележ.... Толькі б стаялі вакол голыя цёмныя лясы, толькі б у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабi
9 👁