ШАЎЛЮЖКА, -і, ж., разм. Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь. Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. І зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнельш зімніку... Лужанін.
ШВАЙКА, -і. ж. Плоское шило, предназначенное для закалывания свиней. Але ўжо сёння, топчучы і падбіваючы чорнымі валёнкамі пухкі, што яшчэ не злёгся, сіняваты снег, праз чужыя пляцы Алеся бегла да бацькі пазычаць швайку. Адамчык. У прасоленай торбачцы ляжалі доўгая швайка, калодачка з цвічком высмыкваць шчаціну і вострыя нажы. Грахоўскі. Яўген аддаў вострую, з бліскучым джалам швайку Ахціньку, а сам зайшоў у катушок і стараўся выпхнуць з яго парсюка. Варановіч.
ШКУМАТАЦЬ, незак. Рвать или стремиться разорвать на клочки. Парфіру ён з плячэй здымае ды на анучы шкуматае... Броўка. Парасяты вішчалі, валтузіліся, шкуматалі мяшок, і бабка ніяк не магла ўскінуць яго на прыступкі. Кудравец....Яна [саломінка] трымцела, грала, смуткавала і гарэзіла разам з ветрам; вецер шкуматаў яе, але ўсё адно любіў, і яна любіла яго, і баялася, і не баялася ягонай моцы. Стральцоў.
ШЛЯХЦЮК, -а, м., зневаж. Молодой шляхтич. Але сядытады хацелася яшчэ паглядзець, як весяліцца моладзь, а калі што — то і стукнуць па карку якому-небудзь шляхцюку ці панскаму падорэхічу. Дамашэвіч. Ён [Іван] так трэснуў
Дадатковыя словы
падбрэхiчу
12 👁