штрафы і што, чуваць, з восені зноў павялічаць гмінны падатак і шарваркі. Танк. А на самай вясне, калі выходзіць у поле яшчэ было ранавата, сельсавецкі дэпутат хадзіў па падвоканню і, як калісь на шарварку, загадваў калгаснікам, каб ішлі абкопваць дарогу. Сабаленка.
ШАРШАТКА, -і, ж. Толстая и длинная игла. Чытаць не магла ўжо без акуляраў, не то каб уцягнуць у вушка іголкі нітку: і ў машыне, старым, даваенным яшчэ ручным «Зінгеры», і нават у шаршатку, калі трэба 6ыло залатаць мех. Пташнікаў.
ШАРЫ, -ая, -ае; абл. Серый с коричневым оттенком. Верасаўскі гарох збытку не меў — шары чарвівы бурчак цяпер мала хто купляў. Адамчык. І правае, уцалелае вока гэтак бачыла — пробліскамі: то цемра, то шарае, дрыготкае святло. Місько.
ШАТКАВАНКА, -і, ж., разм. Шинкованная капуста. На стале стаяў чыгун бульбы, міса шаткаванкі, ляжаў селядзец. С.Александровіч. Нясе старая ім гуркі, гладышык шаткаванкі. Бялевіч. Разжыліся мы на 6уль6у і 6уракі, укіслую шаткаванку, на гладышку малака, часам перападала і ладная скварка. Грахоўскі.
ШАТЫ*, -аў, адз. няма. Дорогая пышная одежда. Шаты паўсюды нядзельныя, ў песнях вялікдзень чуваці, згінула доля бясцэльная, сонца пад хатай і ў хаце. Купала. Як да шлюбу выпраўлялі, залатыя ўздзелі шаты. З дыяментаў даў каралі бацька, засмучоны стратай. Дубоўка. Пратканыя золатам шаты сплываюць раскошна па тонкіх, стрункіх палачанках, красою багатых. Геніюш
10 👁