паклалі хвалі апошняе веры. Барадулін. Ужо зусім на сконе быў жнівень, бо тыя колькі дзён, якія заставаліся ў ягоным. календары, ці маглі дадаць яшчэ што важкае на нябачныя шалі... Чыгрынаў. ШАЛЯ, -і, ж. Чашка весов. З плячэй у мяне, здалося, куль скінуўся — шаля майго боку стала перацягваць. Калачынскі. ШАПКАВАЦЬ*, незак., разм. 1. Заискивающе кланяться, унизительно выпрашивать. — У мяне, каб не схлусіць вам, сані вельмі нялюдскія, а шапкаваць перад людзьмі, каб пазычыць сягды-тагды, дык... Чорны. Гаворка ішла і пра тое, каб неяк перабрацца на роднае аселішча ў Цімкавічы, агораць свой кут, сабраць грошы на каня і карову, і пра тое, каб прыдбаць нейкі спосаб жыцця і не абіваць чужыя парогі, не шапкаваць перад кожным, не кланяцца чорту лысаму. Тычына. 2. Снимать шапку перед кем-либо....Як паедзем на кірмаш, дык усё мястэчка залюбуецца, гледзячы на нас. Нашы вясковыя хамулы толькі шапкаваць будуць перад намі. Крапіва. ШАРАК*, -а, м., разм. Верхняя одежда [кафтан] из сукна серого цвета. Стаяў, стаю за новы лад, за гэта апранулі мяне ў астрожніцкі шарак... Бялевіч. Пятрок шацёр свой пакідае і крочыць сумны да барка. І тут з жальбою разглядае байцоў у зрэбных шараках. Кірэенка. ШАРВАРКА, -і, ж., уст Трудовая повинность по ремонту и строительству дорог, мостов и др. Двойчы я сустракаўся з натурай Вяршыніна. Падлеткам, на шарварцы, калі я не вельмі так, як трэба было ці як хацелася пану драгомістшу, адгладжваў рыдлёўкай адхон глыбокай дарогі. Брыль. Потым ён [сусед] расказваў пра заручыны ў Пількаўшчыне, у Слабадзе, пра суды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁