паліцца ў печы — полымя яркім дрыготкім святлом чырваніць супрацьлеглую сцяну. Сіпакоў.
ЧЫСЦЕЦЬ, незак. Становиться чище. За крокам крок, за метрам метр, за гектарам гектар — чысцее поле тарфянішч, у сонцы ўжо абшар, Купала....І быў нейкі жаль да сябе, і знайшлася нейкая радасць, дабрата да ўсяго, што ні ёсць на зямлі, бо чалавек мо дабрэе і чысцее душой перад смерцю... Адамчык.
ЧЫТАНКА, -і, ж., уст. Книга для упражнения в чтении, для приобретения навыков чтения. Настаўніца бярэ беларускую чытанку «Родны край» і кажа, як заўсёды, папольску... Брыль. Нездарма першая друкаваная кніга ў яго [Коласа] была не паэтычная, не празаічная, а «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», чытанка, для якой адмыслова складаў вершаваныя радкі і празаічныя замалёўкі. Лужанін. У пяць гадоў мне даступнымі сталі «Добрые семена», «Мuр в рассказах для детей», а пазней «Роднае слова», «Наша крыніца» — паперачытваў усе чытанкі з другога па чацвёрты клас. Юрэвіч.
Ш
ШАБАСАВАЦЬ, незак., разм. Праздновать шабаш. У суботу Меер шабасуе, і Міхалка без яго, як без рукі. Бядуля.
ШАБЕТА, -ы, ж., абл. Сумка, которую носят на поясе. Ключнік, падклаўшы пад галаву раменную паляўнічую шабету, злёгку пахрапвае. Навуменка.
ШАЛІ, -яў, адз. няма. Чашечные весы. Жыццё Аўгіні было роўнымі шалямі, якія заўсёды стаялі на адным месцы і не зыбаліся ў бакі. Бядуля. Прыпяцкія берагі на шалі пясочныя
8 👁