ЧУБІЦЬ, незак., разм. Трепать за чуб, хохолок. — Акуратна жывуць, — падумаў Прахор і адразу ўбачыў, як каля плота здаравенны чорны певень чубіць цурыцу. Дайнека. ЧУЖЭЦЬ, незак. Становиться чужим. Нага цяжэла і чужэла,, і, як дрыгва, дрыжэла цела. Камейша. Чаму з гадамі людзі чужэюць і староняцца адзін аднаго? Адамчык. ЧУК, -а, м., абл. Кожаный лапоть. З адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук. Колас. ЧУЦЦА*, незак. Чувствовать себя. Падумала [Сцепаніда], uіто чуліся яны [вартавыя] упэўнена, нібы гаспадары. Быкаў. Хацеў нат выключыць тэлефон, каб не адказваць на дакучнае: — Як чуешся? Танк. Тут і людзі вальней чуюцца, і кожны неяк цікавей, на свой лад, гаворыць. Семашкевіч. ЧУЧКА, -і, ж., абл. Косточка согнутого пальца. — Го, мой браток! — і дзед Куцейка пастукаў чучкаю, аб бронь... Колас. ЧЫГУНКА*, -і, ж. Железная дорога. Дзе вечная пустка была, там горад паўстаў і расце, а стужкай чыгунка лягла, дзе ўчора стаяў лес яшчэ. Купала. Нехта высокі памаленьку ішоў палатном чыгункі: з рэйкі на рэйку перабягала жоўтае скупаватае святло ліхтара. Адамчык. Злева ржышча цягнецца аж да самай чыгункі, справа лужок, за ім рэчка, зарослая кустамі. С.Александровіч. ЧЫРВАНІЦЬ* і ЧЫРВОНІЦЬ*. незак. Окрашивать в красное, придавать красный цвет. Велікаваты, амаль бязоровы твар яе [маці] няроўна, хістка чырвоніла полымя. Мележ....Двухногія з хваткай сабачай у бязвіннай крыві чырванілі сцяг... Зуёнак. У акно другой хаты відно, як зырка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязбровы
12 👁