кратаў і сек, дык з большаю моцаю пахла гарэлым), расклаў паблізу калёс цяпельца. Далідовіч. ЧЧАСТАКОЛІНА, -ы, ж. Одна жердь в частоколе. На частаколінах сох, вымыты таксама мацераю, а цяпер нікому не патрэбны шары злінялы фартух. Адамчык. Падняўшы пад плотам выламаную частаколіну, дзед забыў на нераспутаную кабылу і, не зважаючы на дажджавыя патокі, кінуўся на дапамогу ўнуку. Васілевіч. Я хапаўся за частаколіны, каб устаць, падскочыў бацька і, трымаючы за сярэдзіну, давёў да ганка. Грахоўскі. ЧАСЦЕЦЬ, незак. Становиться более частым. Тым часам страляніна з кожнай хвілінай часцела. Чыгрынаў. Страляміна часцее, а... [Алеся] 6яжыць і 6яжыць, проста на тыя стрэлы, нібы заварожаная ад куль сваёй вялікай надзеяй... Палтаран. ЧАУПЦІ*, незак., зневаж. Говорить ерунду, нести чушь. ...Зямлі можна прыкупіць, побач пусташ кавалкамі прадаецца. Не трэба толькі зважаць, што людзі чаўпуць. Ядвігін Ш. — Чаўпеш ты, Ганька, чорт мо што, — агрызнулася Салвэсіха. Рыбак. ЧАЧОТКА, -і, ж. Карельская берёза, древесина такой берёзы. Стары, шморгнуўшы рукою па мокрых губах, дастаў з кішэні жоўтую, вытачаную з бярозавае чачоткі табакерку. Адамчык. Гэтым днём выбіраліся лепшыя дровы: на сугрэў — беразняк з камляватай чачоткі, а для духу — ішло абярэмца кляновых... Зуёнак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чушь....зямлi
9 👁