ЦЭЛЯ, -і, ж. Тюремная камера. Заблудзіўся сіні вецер між нівамі, ткаў узорамі сінія думы, прабягаў каласістымі грывамі, прабягаў між калоссямі шумам, — шумам тым, што у цэлі за кратамі не даваў днём і ноччу спакою... Танк. Праз шчылінкуакно ў цэлю прарэзаўся промень сонца, асвятліў лапінку на сцяне. Сачанка. А сёння так і сталася: яго [Кастуся] прывялі ў турму, незнаёмы дзяжурны адамкнуў дзверы другой цэлі, і яго штурхнулі за парог. Дамашэвіч. ЦЯГАВІТЫ, -ая, -ае. Способный на тяжёлую работу, выносливый в труде. Параходзік, як паслухмяны цягавіты конік, мерна тупацеў і тупацеў між мяляўнічымі рачнымі берагамі. Кірэенка. Пятро страшэнна руплівы і цягавіты: з раніцы да вечара, цёпкаючы па гразі разлезлымі лапцямі, возіць на поле гной, арэ, сее, скародзіць поле. Навуменка. А калі падумаеш нават пра недалёкую гісторыю Старыцы — дзіву даешся: да чаго жывучы, вынослівы і цягавіты наш народ!.. Хадкевіч. ЦЯЛЕЖ, целяжа м., абл. Короткое и толстое бревно из комля. Косцік ізноў падперазаўся пілой, узяў на плечы пярэсты бярозавы цялеж, і яны пайшлі па снезе ў той бок, дзе была вёска. Брыль. Цыскало — высокі, плячысты, бы дуб-волат, а сынок яго меншы — нізенькі, тоўсценькі, як цялеж, не ў бацькаву радню ўдаўся — у матчыну. Капыловіч. ЦЯПЕЛЬЦА, -а, н., абл. Небольшой костёр. Гэта ж не восень, калі рукі самі просяцца ў цяпельца, а вачам так хораша глядзець на яго зыркія водсветы. Сіпакоў. А цяпельца лёгкае, нібы і гатаваць на ім не трэба, нібы і святла яго не трэба. Янкоўскі. Васіль насек паваленага абгарэлага частаколу (калі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁