колькі хат-блізнят, каля высокага калодзежнага жураўля, што скокнуў з вуліцы ў чыйсці гародчык, убачылі невялічкага, з дробным цыганаватым тварыкам дзядка. Ягоўдзік.
ЦЫМУС*, -у, м., разм. Самое важное, самое существенное, суть чего-либо. Наўкол паперы той гара, і, пэўна, цымусу ў ёй многа: уважліва ў яе баран глядзеў, задраўuіы ўгору рогі. Дубоўка. Важна тут сама карціна, у ёй увесь цымус. Каваль.
ЦЫНКА, -і, ж., разм. Цинковая коробка для патронов. Мы, хлапчукі, радаваліся такім знаходкам, хавалі вінтоўкі і карабіны пад стагі на пругменках, а патроны ўзрывалі цэлыні цынкамі, наклаўшы агню ў глінішчах, дзе былі глыбокія ямы і рос беразак. Лужанін.
ЦЫРКНУЦЬ*, зак. Плюнуть сквозь зубы. Хлопчык цыркнуў слінаю на тратуар. Адамчык. Мой праціўнік зноў наблізіўся ўпрытык і, карыстаючыся няўвагай суседзяў, бо ў зале надта крычалі, подла цыркнуў мне слінай у вочы. Карпюк.
ЦЫРКУЛЯРКА, -і, ж. Пилорама с дисковой пилой....Недзе там, з-за дрэў правага берага, нібы падыгрываючы марш, задорна дудзіць рухавік і звініць цыркулярка. Брыль. Іх цяжкі дым вецер слаў па зямлі, гнаў праз сады, агароды на тартакі, дзе чуваць 6ыў несціханы звон цыркулярак, гул і грукат грузавікоў. Танк. І пад навесам з-за свірноў для справаў гаспадарскіх то заглушалася, то зноў звінела цыркулярка. Бачыла.
ЦЫТВАР, -у, м. Семя цитварной полыни. Я слухаю, чмыхаю носам і дом успамінаю, маму... Нават уяўляю, што гэта яна хлеб пячэ... І от скора ўшчыпне крыху цеста, закатае ў яго цытвару, прымусіць пракаўтнуць... Місько
13 👁