свісце ветру чуўся водгук той навальніцы, якая uіматавала чорныя вольхі над паромам. Караткевіч. ШНУР*, -а, м. Узкая полоска земли. Цэлымі днямі гаворыць і гаворыць — і толькі аб Такароўшчыне: аб тым, як жыў раней у сваёй хаце, як яго бацька гаспадарку там ладзіў, якія ў яго былі шнуры, якая жывёліна, які сад і г.д. Бядуля. А ўсё ж нават птушкам. без 6олю не кінуць чубатых пасёлкаў, шнуроў, азяродаў, лясоў маёй роднай краіны. Танк. Шнур 6ыў, праўду кажучы, ані 6ольшы, ані выгад нейшы, ані зямліца на ім не лепшая, — можа нават горшая, бо пры канцы шнура была страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы нічога не радзіла... Ядвігін Ш. ШПАГАЦІНА, -ы, ж. Кусок шпагата. Вацура ўжо зашморгваў торбу шпагацінай. Карамазаў. ШПІК, -у, м. Костный мозг. Затым пасербаў [Францішак] трошкі астылай, але пахкай і смачпай капусты, што пакінулі яму з полудня, няспешна і акуратна абрэзаў сцізорыкам мяса на костцы, выбіў з яе, як тут казалі, шпік. Далідовіч. ШТАНДАРЫ, -аў, адз. ШТАНДАР, -а, м., разм. Вкопанные в землю колоды, на которые кладут нижние брёвна сруба. Знайшоў пад падвалінай каля штандара вельмі ўтульнае месца. І лёг на спіну. Сачанка. Дрэва — дуб — для штандараў бацька нагледзеў загадзя, нават згаварыўся з лесніком, і яны неўзабаве пачалі пілаваць яго без асаблівай перасцярогі. Чыгрынаў. ШТУКАВАЦЦА*, незак., разм. Выделывать, демонстрировать разные забавные выходки, фокусы, приёмы....[Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁