гады [Анкуда] быццам мяняўся і не змяніўся, цішэў і не пацішэў. Карамазаў.
ЦУКРОЎНЯ, -і, ж. Предприятие по производству сахара. Алесь лазіў па сходах, мастках і кацельных памяшканнях цукроўні. Караткевіч.
ЦУРУБАЛКА, -і. ж. 1. Обломок стебля, ветки, прута и под. [Прадушына нары] старанна замаскіравана аголенымі лаэовымі цурубалкамі, галінкамі. Масарэнка. Укруга дома — газоны, клумбы, якія зараз былі пустыя, толькі хіба дзе-нідзе тырчэлі бадыліны ад мальваў, цурубалкі ад астраў, наводкаў, марозу. І.Капыловіч. 2. Продолговатая деревянная палочка вместо пуговицы. Так, кажух быў наш, майго бацькі... Нават цурубалкі на ім былі яшчэ тыя, што я павыразаў з сухой грабовай палкі... Сачанка.
ЦЫБ'Е, -я, мн. няма., зб., абл. Голые стебли. Счарнела канаплянае і сланечнікавае цыб'е, заінелі палыны і бур'яны, вецер хвастаў твары пылам і шорсткім пяском. Грахоўскі. Паўзверх лёду вытыркалася вярхоўе розных балотных дудак, зараслі трыснягу, чароту з чорнымі катамі на выпетраным цыб'і, грыўкі рудой асакі. Навуменка.
ЦЫБЫ, -аў, адз. ЦЫБА, -ы, ж., разм. Длинные ноги. ...Зайцы папстрыквалі цыбамі, калі браліся з княжага поля ўдодні да дзённай сваёй дрымоты, уночы ваўкі стрыглі зверху вачыма лог. Чорны.
ЦЫГАНАВАТЫ, -ая, -ае. Похожий на цыгана. Але і пасля яе слоў чорны, цыганаваты твар Недасекі застаўся ранейшы — недаступны і строгі. Быкаў. Загарэўся бор з-за цыганаватага шустрака-адорвы жончынага брата Яшкі. Калодзежны. Мінулі
82 👁