ўвабраныя людзі вёрст за дваццаць ехалі на фэст. Мурашка. 2. Церковное кладбище. На цвінтары былі пахаваны знакамітыя духоўныя асобы, тут расло многа язміну, бэзу. Скрыган. Але на цвінтары, пад гэтай ліпай, спіць вечным сном Заброцкі. Зуёнак.
ЦЕНЯВАЦЬ, незак., абл. Сокращая путь, идти напрямик. Цянююць вуліцай дзяўчаты, шчабечуць весела, смяюцца, і хлопцы дзесь перагукнуцца. Колас.
ЦЁМНАЧЫ, прысл, разм. Тёмной порой. Задрамаў пасля банак і прачнуўся ўжо цёмначы. Брыль. — Добры вечар, — прыветна сказаў ён. — Адкуль жа гэта цёмначы? Кулакоўскі. Зміцер цёмначы ішоў на службу і прыходзіў з яе, калі было ўжо цёмна. Сабаленка.
ЦЁРЛА, -а, н. Глиняная посуда, в которой трут мак, мнут картофель и др. На голым. незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасярэдзіне стала бурае, старое глінянае цёрла з мёдам. Колас. [Юстына] абчышчала яе [цыбулю] ад чырвоных лушпаў, а потым адразала яе доўгія хвосцікі і кідала па адной у цёрла з вадою. Баранавых. Перад ім [ганчаром] на вытаптаным брудным снезе стаялі жоўтыя гаршкі, міскі, цёрлы, доўгім радком, як грыбы 6ез шапак, паднімаліся гладышы і збаночкі. Адамчык.
ЦІШЭЦЬ, незак. Становиться тихим, спокойным. Упоцемку людзі храпелі і сонна кашлялі, дзеці часта капрысілі і хныкалі, часам усё цішэла і зусім сціхала. Гарэцкі....Прыкладна каля паўдня ад бухты дзьмуў чьісты свежы вецер з паўднёвага захаду, пад вечар на пекаторы час цішэла, а яшчэ пазней паветра пачынала рух у адваротным кірунку. Лужанін. Тры
13 👁