добывают глину на кирпич. Цераз грэблю паўз чорную цагельню цягліся ўжо ў мокрай цемры. Мележ. Тамака ў нас цагельня была — здаўна гліну бралі... Ягоўдзік.
ЦАБЭРАК, -рка, м., разм. Небольшой ушат....Крыжы з дзяжой каля паркана на час кароткі прыхілілісь; збаны, гаршкі між іх тулілісь і тры цабэркі там стаялі... Колас. На Завальнай сустрэў цэлы абоз фурманак з бочкамі, цабэркамі, масла6ойкамі, вядзёркамі. Танк. Згробшы зверху скружыны, сыпалі чысты авёс у шаснастку — неглы6окі, на два пуды, цабэрак з доўгаю ручкаю — мералі, колькі ўсяго намалочана. Адамчык.
ЦАЛОК, -лка, м., разм. Человек, метко бьющий в цель. Ён з любімай рагаткі шчоўкнуў толькі разок, і, як кажуць, нігадкі — выдатны цалок! Вітка. Сяды-тады 6ілі толькі самыя лепшыя цалкі — «варашылаўскія стралкі» — каб 6ез промаху. Місько.
ЦАПІЛЬНА, -а, н. Рукоятка цепа. Цапільны ж ужо, мусіць, за цэлыя гады добра абгладзіліся аб малацьбітовы рукі. Чорны. Але ўмеюць і лашчыць агрубелыя гэтыя рукі, высліжаныя аб цапільны, аб касільны ды тапарышчы, што ў іх, як у тое люстэрка, можна ўсім глядзецца! Сіпакоў.
ЦАПСТРЫКІ, -аў, адз. няма., абл. Мелкие предметы домашней утвари. Але найгоршае тут ліха — збірай зноў цапстрыкі, трасіся па каранях з дабром, з сям'ёю у самую бездараж вясною. Колас.
ЦВІНТАР, -а, м. 1. Огороженное место около церкви, церковный двор. Да Антося даходзілі вясёлыя галасы дзяцей, якія гулялі на цвінтары, бегаючы вакол царквы з агеньчыкамі. Гартны. Увесь цвінтар застанаўляўся фурманкамі, на свята
Дадатковыя словы
сямёю
15 👁