з гэтым мужыкаватым панам Цыбульскім... Лынькоў. Стася адчула: тут, на мінскай. вуліцы, страх яе перад немцамі амаль знік, але нянавісць расла да іх, да немцаў, і да ўсіх тых, што хаўруснічаюць з імі. Шамякін. Філіповіч зморшчыўся; кожны дурань адчуў бы, што Хамічонак азвярэў, будзе рабаваць і страляць, што хаўрусаваць з ім — і не вялікі гонар, і небяспечна... Далідовіч.
ХІБ, -а, м. 1. Передняя часть хребта животных. Кіяш выскаліў зубы; бліскучая гладкая шэрсць на хібу пастала стырчмаком. Мурашка. 2. Щетина на хребте. Як дзікі кабан, наставіўшы хіб, [месяц] хацеў рынуцца і распароць адвіслы жывот чарназорнаму небу... Баранавых. Кураглядаў пагладзіў Дзіка па паднятым чорным хібе — той супакоіўся і апусціўся на падлогу. Далідовіч. 3. Верхний край чего-либо на стыке, гребне и под. Сарваўшы кастрыцу з хіба, вецер адарваў паплеціну і раскрыў цэлы рад саломы. Пальчэўскі.
ХЛЕВІШЧА, -а, н. Место, где стоял хлев. Праз свае соткі я давалокся да хлевішча, на якім чарнелі абсмаленыя сохі, што кожны раз, калі б я ні праходзіў міма, палохалі мяне сваім падабенствам на абгарэлыя, сашчэпленыя ў кулакі рукі... Сачанка.
ХЛУД, -у, м. Мелкий хворост. І там, дзе гібелі лаза да імхі, дзе вокны бяздонныя ляжалі пад хлудам, дзе продкі вялі з лесуном перасуды, — ішлі з перамогаю нашы плугі. Броўка. Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі-такі холадна. Брыль. На тых, хто шарахаўся зайцом у хлудзе, пазіралі з дакорам, бо вышэй над усім ушацкія людзі ставілі сорам. Барадулін
12 👁