Увесну, у дзень Ефрасінні — заснавальніцы манастыра, прылічанай да святых, наладжваўся квяцісты і шумлівы фэст, на які прыязджаў народ з шырокага наваколля. Хадкевіч. Х ХАКАЦЬ, незак. Тяжело дышать раскрытым ртом (обычно задыхаясь). Секлі, выварочваліся з-пад удараў адзін аднаго, з запалам хакалі пры кожным удары. Караткевіч....У пярэдыхах маленькіх чуваць, як цяжка хакаюць траіх. Сіпакоў.
ХАЛАСЦЯКАВАЦЬ, незак., разм. Жить холостяком, не иметь жены. Яшчэ тады, калі халасцякавалі ў цёці Каці, заўважаў Сцяпан, што Надзя неяк умела пражыць на сваю, намнога меншую, чым яго, эарплату, часам ён нават пазычаў у яе якую дзесятку. Гіль. Не доўга я халасцякаваў пасля ад'езду з Янкавін майго земляка, Сяргеева. Далідовіч. Халасцякаваў [Пятро Сухі] ледзь не да сарака. Парахневіч.
ХАРТОЎНЯ, -і, ж. Помещение для борзых собак. Мякка, нячутна [хорт] падышоў да столу, задраў вострую морду, схапіў у шырачэнную зяпу зайцаву галаву і шмыгнуў з сваім радым сябрам на двор у хартоўню. Гарэцкі.
ХАЎКАЦЬ, незак., разм. Хватать воздух раскрытым ртом. ...Затое цяпер [яшчарка] стала падобна на жабу-рапуху: гэтак жа хаўкала ротам, трасучы адвіслым падбародкам, і бяздумна шалопіла вочы. Чыгрынаў....Скідалі пасля з плеч кіцелі, каб падставіць пад вецер потнае цела, — хаўкалі ад гарачыні, як рыба на пяску. Пташнікаў.
ХАЎРУСНІЧАЦЬ і ХАЎРУСАВАЦЬ, незак., разм. Водить компанию. Хіба для таго вучыўся год у гімназіі, каб хаўруснічаць
Дадатковыя словы
адезду, ртом....затое
13 👁